Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Астраўцы ўтвораны аргкамітэт грамадзянскай ініцыятывы супраць будаўніцтва АЭС.


Аргкамітэт утварылі сем грамадзянаў на чале з былым настаўнікам геаграфіі Міколам Уласевічам. Заяву да грамадзян і ўраду Беларусі прынялі ў сувязі з плянуемым будаўніцтвам у іх рэгіёне АЭС.

У заяве гаворыцца, што сябры аргкамітэту не падзяляюць пляны будаўніцтва АЭС на тэрыторыі Нарачанска-Вілейскага запаведнага краю, паколькі лічаць, што гэта месца можа ператварыцца ў яшчэ адну “чарнобыльскую дзірку” на мапе Эўропы.

“АЭС можа быць пабудавана ў самай сейсмалягічнай зоне нашай краіны, паколькі менавіта ў Астравецкім раёне ў 1999 годзе адбыўся землятрус”, - гаворыцца ў заяве.

У ёй таксама адзначаецца, што “будаўніцтва АЭС у постчарнобыльскай Беларусі ня проста памылка, а злачынны намер, які можа прывесьці да яшчэ большай бяды, што здарылася на нашай зямлі”.

Сябры аргкамітэту заклікаюць усіх грамадзянаў Беларусі, каму неабыякавы яе лёс, далучыцца да іх ініцыятывы й разам супрацьстаяць будаўніцтву АЭС.

У склад аргкамітэту ўваходзяць вэтэраны Вялікай Айчыннай вайны, працы, а таксама адзін рабочы й індывідуальны прадпрымальнік.
Нагадаю, што некалькі дзён таму яны падалі заяву ў райвыканкам на правядзеньне пікетаў супраць будаўніцтва АЭС у Астравецкім раёне.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG