Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Г.Бураўкін: пастарацца зразумець памкненьні беларусаў


Меркаваньні вядомых у Беларусі людзей адносна прэзыдэнцкіх выбараў у Злучаных Штатах.

Генадзь Бураўкін у свой час ачольваў сталую місію Беларусі пры Арганізацыі Аб’яднаных Нацыяў. Ён кажа, што малазнаёмы з кандыдатамі на пасаду прэзыдэнта Злучаных Штатаў Амэрыкі, аднак камусьці зь іх давядзеца рэальна сутыкнуцца з праблемамі Беларусі:
“Думаю, што і яны з Беларусьсю знаёмыя прыкладна так, як я зь імі. То бок уяўленьне ёсьць, а дакладных ведаў малавата. Таму я параіў бы ім адзінае – узьняцца над нейкімі сёньняшнімі палітычнымі ды іншымі канфліктамі, над сваімі амбіцыямі, чаго хапае ў вялікіх дзяржаў. І пастарацца зразумець сапраўдную гісторыю Беларусі, сапраўдны характар беларусаў і сапраўдныя памкненьні сёньняшніх грамадзянаў Беларусі. А як мне верыцца, гэта адзінае – беларусы павінны сябе адчуць, найперш самі, роўнымі сярод роўных у сьвеце. І вартымі сёньняшняга цывілізаванага, дэмакратычнага жыцьця”.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG