Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Андрэй Тур рэкамэндуе ЗША адмовіцца ад санкцый


Намесьнік міністра эканомікі Беларусі Андрэй Тур сказаў, што новая адміністрацыя ЗША рэалістычна ацэніць усе мінулыя дзеяньні адносна Беларусі і сапраўды “будуць раўнапраўныя дэмакратычныя стасункі”.

Андрэй Тур
Таксама спадар Тур спадзяецца на новы віток нармалізацыі стасункаў з ЗША і з Эўразьвязам. Бо, паводле спадара Тура, існуе пэўны ўплыў ЗША на пазыцыі шмат якіх краін Эўразьвязу.

Адносна лёсу санкцый спадар Тур заявіў:

“Я ня ведаю, якое яны будуць прымаць рашэньне. Але калі яны перагледзяць сваю палітыку, то, натуральна, я лічу, што першы нармальны крок новага, дэмакратычнага ўраду — гэта пазбавіцца ад старых стэрэатыпаў і адмовіцца ад усіх санкцый”.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG