Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Слухачы Свабоды дасылаюць здымкі Дзядоў <img src="/img/icon-photogallary.gif" border=0 />


"Дзень добры, Свабода!

Вы прасілі дасылаць Вам здымкі са сьвяткаваньня "Дзядоў". Вось і дасылаю некалькі, але ж то ўжо спазьніўся. Камэра-та стужкавая: пакуль праявіў, пакуль сасканаваў, пакуль апрацаваў... Дык тое так і атрымалася. Але ж можа й спатрэбяцца калі.

Да тых здымкаў хачу дадаць колькі слоў. Сталася так, што быў я на тых "Дзядах", 20 год таму на Ўсходніх могілках. Праўда, на мітынгу "ў полі" не пашанцавала паўдзельнічаць: каб хутчэй патрапіць у Курапаты, мы зь сябрамі паехалі тралейбусам, але ж калі дабраліся туды, там ўжо было шмат міліцыянтаў з дубцамі, і нам прыйшлося ад іх уцякаць, бо шкада было апаратуры. Але ж не пра тое хацеў сказаць.

Гэтым разам прайшоў з калёнай ад гадзіньнікавага заводу. Здымаў няшмат, бо было няшмат стужкі, таму большую частку пуці папросту ішоў паміж людзей. Ішоў, і стала мне вельмі сумна з таго, што не адчуў колішняга духу. 20 год таму ўсё ішло ад сэрца, а сёлета – ад галавы. Ну, можа й не ва ўсіх, але тое кажу пра агульны настрой. Нават покліч "Жыве Беларусь!" – і той гучаў нібыта па камандзе. Трэба крыкнуць, вось і крыкнулі, а потым пра свае справы зноў загаманілі. І так кожнага разу. Вось з таго і сумна стала.

Можа, яно й трэба каб ад галавы ішло, бо калі ад сэрца, дык тое адны эмоцыі, але ж не ў такі дзень...

Юрась
з-пад Менску".







***

“Шаноуная Свабода!

Дасылаю Вам свае фотаздымкi з Курапатау-2008.

Марына Галаўніцкая”.













Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG