Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёньня Аляксандр Лукашэнка праводзіць нараду аб дзяржаўнай гарантыі захаванасьці банкаўскіх укладаў насельніцтва.


"Нашы людзі, як бы ні было цяжка, давяраюць і ўладзе, і банкаўскай сыстэме. Яны не пабеглі абвальна забіраць свае ўклады", - заявіў кіраўнік дзяржавы. На яго думку, калі б яны не давяралі банкаўскай сыстэме, то ніхто б не трымаў у ёй свае грошы, паведамляе БелТА.

Разам з тым Лукашэнка заявіў: "Хоць Беларусь у найменшай ступені ў параўнаньні з суседзямі пацярпела ад негатыўных працэсаў на сусьветных фінансавых рынках, трэба ўлічваць нашу ўключанасьць у глябальную эканоміку". Ён дадаў, што ў сытуацыі, калі ўсе пакутуюць ад сусьветнага фінансавага і эканамічнага крызысу, Беларусі неабходна значна рушыць далей у пляне лібэралізацыі эканомікі, і адпаведныя рычагі для гэтага ёсьць.

Лукашэнка растлумачыў, што неабходнасьць прыняцьця дадатковых дакумэнтаў па захаванасьці ўкладаў грамадзян выклікана і клопатам аб стабільнасьці нацыянальнай валюты, і імкненьнем абараніць інтарэсы людзей, якія захоўваюць грошы ў банкаўскіх установах.


Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG