Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Супраць курапацкіх вандалаў справа не&nbsp;заведзена <img src="/img/icon-photogallary.gif" border=0 />


Бараўлянская міліцыя праводзіць праверку па факце вандалізму на мэмарыяльным комплексе Курапаты. 1 лістапада сябры Кансэрватыўна-Хрысьціянскай партыі БНФ затрымалі там двух зламысьнікаў, якія ламалі крыжы. Актывісты выклікалі міліцыю і самі як сьведкі наведалі бараўлянскі аддзел МУС.

Гэта першы выпадак, калі хуліганаў удалося злавіць за руку. Раней міліцыя неаднаразова распачынала справы па фактах вандалізму, але дагэтуль злачынцаў знайсьці не ўдавалася.

Праверку па інцыдэнце 1 лістапада праводзіць участковы міліцыянт Сяргей Мялешка. Цягам дзесяці сутак ён павінен вызначыцца — распачынаць крымінальную справу ці не.

Нагадаем: сябры Кансэрватыўна-Хрысьціянскай партыі БНФ Алег Сьвірыдаў і Алесь Макаў дзяжурылі ва ўрочышчы Курапаты. Пасьля 9 вечара яны ўбачылі, як двое маладых людзей выйшлі з тунэлю і пачалі валіць на зямлю крыжы, усталяваныя на месцы пахаваньняў ахвяраў сталінскіх рэпрэсій.

Алесь Макаў паведаміў, што хуліганы спачатку былі ўпэўненыя, што іх затрымалі міліцыянты.

“Потым, калі яны ўжо ачунялі ад першага шоку, здагадаліся, што мы не міліцыянты, пачалі крычаць: “Мужыкі, прад’явіце дакумэнты!” Адзін зь іх патэлефанаваў бацьку. Дык бацька прыехаў раней за супрацоўнікаў міліцыі.

Даволі нахабна паводзілі сябе: “Вось бацька прыедзе зь вялікімі “коркамі”, вось ён з вамі разьбярэцца”.

Алесь Чахольскі разьмяркоўваў дзяжурствы на мэмарыяльным комплексе
Затрыманыя ў Курапатах дзецюкі
напярэдадні Дзядоў. Ён лічыць, што калі б міліцыя мела на мэце спыніць акты вандалізму, то гэта было б зроблена значна раней.

“Служба, якая на пасадах, на акладах, цэлыя аддзелы. Яны паказалі сваю поўную неэфэктыўнасьць. Людзі, якім гэта ўсё баліць, паказалі, што ўсё можна зрабіць, калі ёсьць жаданьне.

Не давесьці гэтую справу да суду?! Тут элемэнтарныя сьледчыя дзеяньні. Гэта акт вандалізму. Я ня бачу тут ніякіх цяжкасьцяў. Узялі на месцы злачынства, калі тыя ламалі крыжы. Давесьці гэтую справу да суду элемэнтарна. Злачынцы павіны быць асуджаныя, каб іншым было непанадна”.

Алесь Чахольскі запэўніў, што сябры партыі будуць сачыць, каб хуліганаў прыцягнулі да адказнасьці.

Згодна з Крымінальна-працэсуальным кодэксам, тэрмін праверкі можна падоўжыць да месяца. Затрыманыя вандалы будуць тым часам заставацца на волі.

Назіральнікі прыгадалі выпадкі, калі міліцыянты затрымлівалі моладзевых
Памятны знак “Ад народу ЗША народу Беларусі дзеля памяці” ў Курапатах , бурылі 12 разоў.
актывістаў за палітычныя графіці. Тады ўва ўсіх адразу бралі адбіткі пальцаў на экспэртызу, дома рабілі ператрус, а саміх затрыманых накіроўвалі ў сьледчы ізалятар.

Акты вандалізму ў Курапатах адбываліся некалькі разоў. Толькі так званую “лаву Клінтана”, памятны знак “Ад народу ЗША народу Беларусі дзеля памяці”, бурылі 12 разоў.

Напрыканцы 2005 году невядомыя апаганілі фашысцкай свастыкай крыжы і ікону Маці Божай Курапацкай. Летась напярэдадні Дзядоў зламалі Крыж Пакуты.

Менская раённая пракуратура распачынала па фактах вандалізму крымінальныя справы, але злачынцаў ніколі не знаходзілі.



Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG