Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Так казаў Кадафі


Лібійскі лідэр Муамар Кадафі, як і кіраўнікі некаторых іншых дзяржаваў, любіць гаварыць афарызмамі, якія нават выдаюцца асобнымі кнігамі.

Мабыць толькі найбольш заядлыя беларускія бібліяфілы маюць у сваёй калекцыі беларускі пераклад выбраных афарызмаў з “Зялёнай кнігі” Муамара Кадафі - зборніка мудраслоўяў на ўсе выпадкі жыцьця прававернага грамадзяніна Лібійскай Джамагірыі. Гэтая кніжка выйшла, бадай, гадоў дваццаць таму і стала бібліяграфічнай рэдкасьцю.

Прапануем толькі пару прыкладаў афарыстычнай творчасьці сёньняшняга госьця Рэспублікі Беларусь:

• Мы непакоімся, што Абама як чарнаскуры мае комплекс непаўнавартаснасьці. І гэта прымушае яго паводзіць сябе горш, чым белыя. Гэта проста трагедыя. Мы заклікаем яго ганарыцца тым, што ён чорны, і памятаць, што Афрыка заўсёды яго падтрымае.

• На ўсёй плянэце няма дэмакратычных дзяржаваў апрача Лібіі. Такім краінам як Злучаныя Штаты, Індыя, Кітай, Расейская Фэдэрацыя вельмі патрэбная сыстэма Джамагірыі.

• Мы лічым, што Амэрыка ўжывае супраць Лібіі ўсе віды тэрарызму. Нават абвінавачаньне нас у датычнасьці да тэрарызму ” гэта само па сабе акт тэрарызму.

• Мы здольныя зьнішчыць Амэрыку і разьбіць ёй нос.

• У мяне ў жыцьці два ідалы – прэзыдэнт Лінкальн і доктар Сунь Ятсэн.

• На Блізкім Усходзе апазыцыя адрозьніваецца ад апазыцыі ў разьвітых краінах. У нашых краінах апазыцыя набывае формы выбухаў і забойстваў.

• А хто такі гэты Садам Хусэйн? (пасьля паведамленьня аб арышце Садама Хусэйна)

• Я не магу прызнаць ні палестынскую дзяржаву, ні Ізраіль. Палестынцы ідыёты і ізраільцы ідыёты.

• Неабходная сусьветная рэвалюцыя, якая паклала б канец матэрыялістычным умовам, якія не даюць жанчыне выконваць яе натуральную ролю ў жыцьці і прымушаюць яе выконваць мужчынскія абавязкі, каб мець роўныя правы.

• Чалавек як фізычная асоба мусіць мець свабоду самавыяўленьня і нават будучы вар'ятам мець права свабодна выказваць сваё вар'яцтва.


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG