Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аб’яднаныя дэмакратычныя сілы Беларусі прадставяць насельніцтву краіны сваю праграму дзеяньняў ва ўмовах усясьветнага фінансавага крызісу.


Будуць падрыхтаваны канкрэтныя парады, як з найменшымі стартамі пераадолець яго нэгатыўныя наступствы.

Такое рашэньне сёньня прыняў Нацыянальны камітэт (ценявы ўрад), які створаны пры АДС. Група, якую ачоліў Яраслаў Раманчук, зьбіраецца завершыць працу цягам двух тыдняў.

“Мы перададзім свае прапановы і дзейнаму ўраду краіны,-- сказаў “Свабодзе” кіраўнік Нацкаму Анатоль Лябедзька. -- Няхай, там пабачаць, што ў апазыцыі ёсьць канструктыўныя прапановы наконт таго, што можна зрабіць у сёньняшніх умовах”.


Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG