Лінкі ўнівэрсальнага доступу

А.Фёдараў: санкцыі - вельмі вострая зброя


Андрэй Фёдараў
Андрэй Фёдараў

Што б Вы параілі новаму прэзыдэнту ЗША зрабіць у дачыненьні да Беларусі? Паводле палітоляга Андрэя Фёдарава, асноўнае, гэта падтрымка дэмакратычных сілаў у Беларусі.


“Зразумела, што мэта ўсталяваньня дэмакратыі ў Беларусі далёка не дасягнутая. Усё павінны рабіць беларусы, але ў нашых умовах гэта цяжка без падтрымкі. Таму трэба аказваць ім падтрымку.

А што тычыцца санкцыяў, то я баюся, што гэта вельмі вострая зброя. І вельмі небясьпечная. Яна можа нас увагнаць у Расею, калі тут рэзка пагоршыцца эканамічны стан.

Таму бадай адзінае, што я магу прапанаваць – гэта падтрымліваць дэмакратычныя сілы”.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG