Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Расейскі рубель будзе падаць”


Агляд недзяржаўных выданьняў за 3-га лістапада.

Тыднёвік “Белгазэта” аналізуе дынаміку эканамічнай сытуацыю ў Беларусі і Расеі ў выніку сусьветнага фінансавага крызысу і як гэта паўплывае на беларуска-расейскія дачыненьні. Намесьнік рэдактара газэты Віктар Марціновіч прэзэнтуе інтэрвію з вядомым расейскім эканамістам Міхаіла Дзелягіным:

“Дзялягін кажа пра тое, што сапраўды эканамічная сытуацыя ў Расеі вельмі патавая і яна будзе пагаршацца, што расейскі рубель будзе падаць. Але ж, пры ўсім пры гэтым, Расея будзе працягваць датаваць Беларусь. ў тым ліку крэдытамі і танным газам. Таму што, мяркуе Міхаіл Дзелягін, у Расеі зразумелі, што Беларусь зьяўляецца стратэгічным партнэрам Расеі і крызіс беларускай эканомікі вельмі балюча адаб’ецца і на Расеі”.

Расейска-беларускія адносіны ў цэнтры ўвагі і журналістаў тыднёвіка “Беларусы і рынак”. Журналіст Павал Быкоўскі распавядае.

“Рыхтуецца асобы дзяржсавет” – гэта назва майго артыкулу пра тое, чым ўласна закончыліся перамовы Мядзьведзева і Лукашэнкі і пра што прагаварыўся Аляксандр Лукашэнка на нарадзе 30-га кастрычніка, якая прысьвячалася унутраным і зьнешнім праблемам разьвіцьця краіны. А таксама журналіст Ігар Ільяш падрыхтаваў падборку меркаваньняў экспэртаў пра тое, што адбываецца ў нашых дачыненьнях з Расеяй”.

“Рэгіянальная газэта”, якая выходзіць ў Маладэчна, вывучае праблемы мясцовых малочных прадпрыемстваў , якія частку прадукцыі пастаўляюць на Усход. Распавядае намесьнік рэдактара Сяргей Зянька.

“У нашым рэгіёне такія прадпрыемствы ёсьць. Гэта Маладэчна, Вялейка і Нарачанскі масласырзавод. І вось тое, што новае ў гэтай тэме – Расея перанесла ўвод абмежаваньняў на ўвоз прадукцыі з 1-га лістападу на 1-га сьнежя. Дырэктар Вялейскага заводу Алег Голубеў назваў гэтую навіну добрай. Але адзначыў, што ўсё вырашаецца на ўзроўні ўрадаў, а яны толькі выканаўцы чужых рашэньняў”.
XS
SM
MD
LG