Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзяды за мяжой

  • Тацяна Поклад

Беларусы дыяспары ўшанавалі памяць продкаў

Normal 0

Сёньня беларусы ЗША правядуць жалобны мітынг каля будынку ААН у Нью-Ёрку. Жалобны мітынг у памяць ахвяраў сталінскага рэжыму ў Беларусі ладзіць Беларускі моладзевы Рух Амэрыкі. Згуртаваньне Беларускай моладзі Амэрыкі арганізавала жалобныя імпрэзы і наведваньне могілкаў у суботу, 1 лістпада.

Беларуская грамада Лёндану сёньня адзначыла Дзяды ранішняй службай у царкве Сьв. Пятра і Паўла і паніхідай на могілках Сьв. Панкраса, якія адслужылі сьвятары а. А.Надсан і Стасевіч. Пасьля Згуртаваьнне Беларусаў ў Вялікай Брытаніі арганізавала сустрэчу з Уладзімерам Арловым, удзельнікам першай масавай акцыі ў гонар Дня памяці продкаў “Дзяды”, жорстка разагнанай КДБ і міліцыяй ў Мінску 30 кастрычніка 1988 году, а таксама з навукоўцамі прафэсарам Паўлінай Марыяй сурвілай з ЗША і прафэсарам Зінаідай Гімпелевіч з Канады.

У Вільні сёньня на Лукіскім пляцы каля крыжа паўстанцам 1863 г. адбылася талака, прысьвечаная Дзядам, якую ладзілі беларускія студэнты са “Студальянсу”з ЭГУ.

XS
SM
MD
LG