Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Сёньня ў Горадні званілі званы ў храмах, а сьвятары на могілках маліліся за памерлых.

У Катэдральным касьцёле адбылася таксама імша за памерлых на беларускай мове, іхнія імёны пачалі зачытваць за паўгадзіны да яе пачатку, паколькі ўсе парафіяне імкнуцца, каб на Дзяды ўспомнілі іх родных.

Супрацоўнікі Генэральнага консульства РП у Горадні разам з сябрамі Саюзу палякаў на чале з Анжалікай Борыс за апошнія дні наведалі месцы польскай нацыянальнай памяці ў горадзе і вобласьці. Яны ўсклалі вянкі, кветкі, запалілі зьнічы на магілах, у прыватнасьці, жаўнераў Войска Польскага і Арміі Краёвай.

Напрыклад, на старых каталіцкіх на вуліцы Антонава існуюць некалькі дзесяткаў пахаваньняў польскіх жаўнераў, у тым ліку безназоўных, якія загінулі ў 1920 годзе. У гэтым жа месцы пахавана польская пісьменьніца Эліза Ажэшка. Жаўнеры і афіцэры Войска Польскага, якія таксама загінулі на польска-савецкай вайне, пахаваны яшчэ і на гарадзкіх вайсковых могілках непадалёк — на вуліцы Белуша, якія існуюць 120 гадоў. Там жа пастаўлены і Катынскі крыж — у памяць пра афіцэраў, расстраляных НКВД у 1940 годзе.


Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG