Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чэрвень: занядбаная магіла дзеда Максіма Багдановіча


Краязнаўца з Чэрвеня Ўладзімер Дарагуж наведаў на Дзяды магілу Афанасія Мякоты і пакінуў тут жывыя кветкі

У гутарцы з карэспандэнтам “Свабоды” спадар Уладзімер выказаў шкадаваньне, што мясцовая ўлада не выканала сваё абяцаньне, магіла дзеда клясыка беларускай літаратуры Максыма Багдановіча ў запусьценьні.

“Я ведаў, што адкрыцьцё гэтай магілы зьявіцца лішнім галаўным болем для тутэйшай улады. Камунальная гаспадарка пашкодзілі надмагільны камень. Магілу абклалі тратуарнымі бардзюрамі, але два зь іх ужо нехта адсюль зьнёс, – паведаміў Уладзімер Дарагуж.

У 2006 годзе спадар Дарагуж адшукаў надмагільле Афанасія Мякоты (1814-1878). Гэта бацька Марыі Мякота – маці знакамітага паэта.

У тым жа 2006 годзе ўлады ў Чэрвені паабяцалі ў хуткім часе добраўпарадкаваць магілу дзеда Максіма Багдановіча – паставіць там агароджу, усталяваць на надмагільным помніку ўніяцкі крыж, а таксама зрабіць больш заўважаным тэкст надпісу.


XS
SM
MD
LG