Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У гэтыя выходныя на гарадзенскіх могілках гараць агеньчыкі зьнічоў. Асабліва гэта датычыць старых каталіцкіх на вуліцы Антонава, дзе пахавана, між іншым, польская пісьменьніца Эліза Ажэшка. Яна большую частку жыцьця пражыла ў Горадні, памёрла ў 1910 годзе

На гэтых могілках існуюць некалькі пахаваньняў польскіх жаўнераў, у тым ліку безназоўных, якія загінулі ў 1920 годзе. Дарэчы, жаўнеры і афіцэры Войска Польскага, якія таксама загінулі на польска-савецкай вайне, пахаваны яшчэ і на гарадзкіх вайсковых могілках непадалёк - на вуліцы Белуша, якія існуюць 120 гадоў.

Там жа пастаўлены і Катынскі крыж -- у памяць пра афіцэраў, расстраляных НКВД у 1940 годзе.

Супрацоўнікі Генэральнага консульства Рэспублікі Польшча ў Горадні разам з сябрамі Саюзу палякаў на чале з Анжалікай Борыс за апошнія дні наведалі месцы польскай нацыянальнай памяці ў горадзе і вобласьці. Яны ўсклалі вянкі, кветкі, запалілі зьнічы на магілах, у прыватнасьці, жаўнераў Войска Польскага і Арміі Краёвай.
XS
SM
MD
LG