Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Магілёве затрымлівалі 65 чалавек


Супрацоўнікі затрымалі ў Магілёве 65 чалавек , якія спрабавалі выехаць у Менск на акцыю з нагоды Дзядоў. Старшыня руху "Маладая Беларусь" Артур Фінькевіч паведаміў “Свабодзе”, што 65 ягоных паплечнікаў у Магілёве арандавалі аўтобус для паездкі ў Менск.


Як толькі ўсе селі, міліцыянты прымусілі ўсіх выйсьці, а аўтобус адагналі на стаянку. Яшчэ 2 чалавек, якія пайшлі на маршрутнае таксі, міліцыянты вывелі на вакзале з машыны. А яшчэ двух вывелі з маршруткі ў Белынічах, і трымуюць у пастарунку, сувязь зь імі адсутнічае. Артур Фінькевіч лічыць, што міліцыянты зрабілі гэта адмыслова каб сарваць удзел магілёўскіх сяброў руху ў акцыі. Усе патэнцыйныя ўдзельнікі акцыі далі свае пашпартныя зьвесткі, пасьля гэтага іх адпусьцілі. Актывісты руху паведамілі, што на вакзале шмат міліцыянтаў у форме і цывільным.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG