Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Горадня: зьнічы і бел-чырвона-белыя стужкі на магілах


Бел-чырвона белая стужка на магіле Аляксея Карпюка
Бел-чырвона белая стужка на магіле Аляксея Карпюка

Сёньня ў Горадні дэмакратычныя актывісты наведалі магілы вядомых людзей, якія любілі беларускую мову, любілі Беларусь.


Карэспандэнт: “На самых вялікіх гарадзенскіх могілках у гэты дзень як заўжды вельмі шмат людзей — тых, у каго тут пахаваныя родныя і сваякі. Па традыцыі ўшаноўвае таксама памяць грамадзкіх дзеячаў, дзеячаў культуры, магілы якіх знаходзяцца тут у розных месцах могілак. Дэмакратычныя актывісты запалілі на магілах зьнічы і павязалі бел-чырвона-белыя стужкі”.

Журналіст, сябра БСДГ Ўладзімір Хільмановіч:

“Тут знаходзіцца велізарны нэкропаль, дзе пахаваны тысячы і тысячы людзей. Штогод мы прыходзім на магілы, каб ушанаваць рупліўцаў беларушчыны, якія жылі ў горадзе над Нёманам, яны былі па пакліканьні гэта былі беларусы зь вялікай літары. Не выпадкова, што менавіта да гэтых магілаў прыходзіць грамадзкасьць, бывае больш альбо менш людзей, але штогод мы прыходзім да магілы пісьменьніка Аляксея Карпюка, акадэміка-біяхіміка Юрыя Астроўскага, мастака Міколы Лук’янава, грамадзкіх і палітычных дзеячаў, сябраў БНФ “Адраджэньне” Антона Сьцяпуры, Нікадыма Бычака, Зьмітра Кісяля, які вельмі рана адышоў, Аляксандра Міхальчыка, Чаславы Семяновіч, кампазытараў Аляксандра Шыдлоўскага і Антона Валынчыка, краязнаўца і пэдагога Апанаса Цыхуна. І гэтыя людзі вартыя, каб іхнія імёны былі ў самых вялікіх энцыякляпэдыях, каб іхнімі імёнамі былі названы вуліцы Горадні”.

Карэспандэнт: “У партыі БНФ цэлы сьпіс былых яе сябраў, якія пахаваныz на гэтых могілках, а таксама на новых — у Аўльсе”.

Старшыня гарадзкой арганізацыі партыі БНФ Вадзім Саранчукоў:

“Самае каштоўнае, што ёсьць у народа, гэта яго памяць. І мы памятаем тых людзей, якія прысьвяцілі сваё жыцьцё змаганьню за нашую справу. На гэтых могілках і ў Аўльсе такіх людзей дастаткова многа, і мы кожны год будзем ушаноўваць іхнюю памяць, памяць людзей, якія былі побач з намі і якія назаўжды побач з намі засталіся”.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG