Лінкі ўнівэрсальнага доступу

2 лістапада адбудзецца традыцыйнае шэсьце ў Курапаты. Улады дазволілі і прадстаўнікам Партыі БНФ, і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай партыі БНФ правядзеньне масавых мерапрыемстваў, прысьвечаных Дню памяці продкаў “Дзяды”.

Прадстаўнікі КХП-БНФ зьбіраюцца з 10-й да 11-й каля гадзіньнікавага заводу, пачатак шэсьця ў Курапаты — аб 11-й гадзіне. Партыя БНФ зьбірае сваіх прыхільнікаў каля Ўсходніх могілак, мяркуецца, што шэсьце пачнецца аб 12.30. Шлях абедзьвюх калёнаў якраз праходзіць па праспэкце Незалежнасьці

ДАІ папярэдзіла, што 2, 3 і 4 лістапада ў сувязі з прыездам Муамара Кадафі магчымае пэрыядычнае абмежаваньне руху ўсіх відаў транспарту па Менскай кальцавой дарозе, праспэкту Незалежнасьці, многіх вуліцах. Ці не перашкодзіь гэта шэсьцю ў Курапаты? Адзін з арганізатараў шэсьця, намесьнік старшыні партыі БНФ Віктар Івашкевіч кажа:

“Мы ідзем па ходніках, па пешаходных дарожках, а не па праезднай частцы. І ніякіх чынам не перашкаджаем руху аўтатранспарту. Такім чынам, мы не зьбіраемся мяняць маршрут. Рух па ходніках ніякіх картэжам не перашкаджае”.


Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG