Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паклон прэзыдэнтам БНР <img src="/img/icon-photogallary.gif" border=0 />


1 лістапада прадстаўнікі беларускіх арганізацыяў у Чэхіі, у тым ліку і супрацоўнікі Радыё Свабода, прыйшлі на Альшанскія могілкі ў Празе.

Першыя беларускія магілы зьявіліся тут ў 20-я гады мінулага стагодзьдзя, з пачаткам хвалі пасьлярэвалюцыйнай эміграцыі. Тут пахаваны першы прэзідэнт Рады БНР Пётра Крачэўскі, які памёр у Празе у 1928-м годзе. Ягоныя паўнамоцтвы потым пераняў Васіль Захарка, які памёр у 1943-м годзе.

Ля магілы Васіля і Пелагіі Захаркаў

Паводле ўспамінаў сучасьнікаў, абодва гэтыя палітыкі пражылі апошнія гады жыцьця ў крайняй беднасці. Яны прынцыпова не прынялі заклік савецкай улады скласьці паўнамоцтвы ўраду БНР і вярнуцца на працу ў савецкую Беларусь.

Ля магілы Пётры Крачэўскага

Помнікі на іх магілах былі адноўленыя ў канцы 90-х гадоў, на сродкі беларуска-амэрыканскай фундацыі імя Крэчэўскага.

Прадстаўнікі беларускіх арганізацый і Радыё Свабода

На Альшанскіх могілках пахаваны таксама легедарны беларускі сьпявак Міхась Забэйда-Суміцкі.

Кветкі і сьвечкі упрыгожылі іхныя магілы.
Фота — “Svobodné Bělorusko”

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG