Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У сувязі з прыездам Муамара Кадафі, афіцыйнай інфармацыі пра які пакуль няма, 2, 3 і 4 лістапада будуць перакрываць рух па кальцавой і ў цэнтры.


ДАІ папярэдзіла, што 2, 3 і 4 лістапада ў сувязі з прыездам Муамара Кадафі магчымае пэрыядычнае абмежаваньне руху ўсіх відаў транспарту па

  • Менскай кальцавой дарозе,
  • праспэктах Незалежнасьці,
  • Пераможцаў,
  • Машэрава,
  • вуліцах Купалы,
  • Леніна,
  • Старажоўскай,
  • Энгельса,
  • Маркса,
  • Бабруйскай,
  • Захарава,
  • Вайсковым завулку.

ДАІ заклікае вадзіцеляў ехаць іншымі вуліцамі дарогамі, каб ня трапіць у затор.

Тым часам афіцыйная інфармацыя пра візыт Кадафі дагэтуль не абнародавана. Паводле некаторых зьвестак, гэта нібыта зьвязана з тым, што яшчэ канчаткова не зьвярстаная праграма візыту лівійскага лідэра.

Напэўна вядома толькі аб тым, што Муамар Кадафі правядзе ў Менску перамовы з Аляксандрам Лукашэнкам, паведамляе БелаПАН.
XS
SM
MD
LG