Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША настойваюць на вызваленьні Зэльцэра


Джонатан Мур

Джонатан Мур

Злучаныя Штаты працягваюць настойваць на тэрміновым вызваленьні амэрыканскага грамадзяніна Эмануіла Зэльцэра "зь меркаваньняў гуманнасьці ў сувязі з дрэнным станам здароўя".


Аб гэтым заявіў 31 кастрычніка часовы павераны ў справах ЗША ў Беларусі Джонатан Мур, камэнтуючы рашэньне Вярхоўнага суду Беларусі, паведамляе БелаПАН.

31 кастрычніка Вярхоўны суд разгледзеў касацыйную скаргу на прысуд Менскага гарадзкога суда і пакінуў яго ў сіле. 11 жніўня Э.Зэльцэр быў прыгавораны да трох гадоў пазбаўленьня волі за выкарыстаньне заведама несапраўдных дакумэнтаў і замах на камэрцыйны шпіянаж.

"Як і раней, мы ня бачым прычын для правядзеньня ўсіх судовых дзеяньняў за зачыненымі дзьвярыма і працягваем заклікаць да тэрміновага вызваленьня Зэльцэра", — зазначыў Дж.Мур.

XS
SM
MD
LG