Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сельгаснагляд Расеі чарговым разам забараніў пастаўкі ў краіну мяса з шэрагу замежных прадпрыемстваў. Як паведамляюць расейскія мэдыі, у іх лік патрапіў і Жлобінскі мясакамбінат.


У ягонай прадукцыі быў выяўлены антыбіётык хлорафэнікол, і ад 7 лістапада камбінат ня мае права экспартаваць сваю прадукцыю ў
У 2007 годзе Жлобінскі мясакамбінат стаў ляўрэатам прэміі ўраду за якасьць прадукцыі.
суседнюю дзяржаву.

У вэтэрынарным аддзеле Гомельскага аблсельгасхарчу паведамілі, што зараз вядзецца адмысловае дасьледаваньне паводле высноваў Рассельгаснагляду. Спэцыялісты дзівяцца, бо прэпарат хлорафэнікол ужо каля пяці гадоў не выкарыстоўваецца ў беларускай вэтэрынарыі. Незразумела, якім чынам антыбіётык патрапіў у прадукцыю — з прычыны празьмернага лекаваньня жывёлы ці ў выглядзе дабавак у камбікорм?

З 2004 году Жлобінскі мясакамбінат — асноўнае прадпрыемства тутэйшай аграрна-прамысловай кампаніі. У яе склад уваходзяць камбікормавы завод, прадпрыемствы грамадзкага харчаваньня й гандлёвы дом. Камбінат супрацоўнічае з польскімі, аўстрыйскімі, чэскімі, італьянскімі фірмамі.



Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG