Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Савет рэспублікі ачоліў Барыс Батура


Барыс Батура

Барыс Батура

На першай сэсіі верхняй палаты Нацыянальнага сходу Беларусі, якая пачалася сёньня ў Менску абраны новы старшыня Савету Рэспублікі. Ім стаў Барыс Батура. За ягоную кандыдатуру аднагалосна выказаліся ўсе сябры верхняй палаты.


Барыс Батура нарадзіўся ў 1947 годзе. З 1990-га па 1999-ы год працаваў міністрам жыльлёва-камунальнай гаспадаркі. Затым быў намесьнікам кіраўніка ўраду, а ў лістападзе 2000 года быў прызначаны старшынём Магілёўскага аблвыканкаму.

Намесьнікам старшыні Савету рэспублікі таксама на безальтэрнатыўнай аснове і аднагалосна абралі Анатоля Рубінава. Ён нарадзіўся ў 1939 годзе ў Магілёве, зьяўляецца акадэмікам Нацыянальнай акадэміі навук. Са студзеня 2006 году працаваў першым намесьнікам кіраўніка прэзыдэнцкай адміністрацыі.


XS
SM
MD
LG