Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Месца ганьбы № 132


У Беларусі — самы недэмакратычны лад у Эўропе

У Беларусі — самы недэмакратычны лад у Эўропе

Экспэрты сусьветна вядомага брытанскага тыднёвіка “The Economist”, разгледзеўшы палітычную сытуацыю ў 167 краінах сьвету, прыйшлі да высновы, што сусьветная тэндэнцыя да пашырэньня дэмакратыі, якая назіралася ў апошнім дзесяцігодзьдзі, спынілася.

Сёньня тыднёвік “The Economist” апублікаваў свой “Індэкс дэмакратыі 2008”, які зьяўляецца своеасаблівым рэйтынгам дэмакратычнасьці краінаў сьвету.

Каб скласьці гэты індэкс, у якім лік 10 адпавядае ідэальнай дэмакратыі, а 0 — поўнай аўтакратыі, экспэрты разгледзелі ў адносінах да кожнай краіны 60 паказьнікаў, разьдзеленых на пяць шырэйшых катэгорый:
  • а) выбарчы працэс і плюралізм;
  • б) грамадзянскія свабоды;
  • в) дзейнасьць ураду;
  • г) палітычная актыўнасьць:
  • д) палітычная культура.
1. Швэцыя
2. Нарвэгія
3. Ісьляндыя

127 Казастан
128 Нігер
129 Кувэйт
130 Бахрэйн
131 Ангола
132 Беларусь
133 Алжыр
134 Кот д’Івуар
135 Азэрбайджан
136 Кітай
137 Свазылэнд

165. Туркмэністан
166. Чад
167. Паўночная Карэя




Першы раз падобны індэкс “The Economist” склаў два гады таму, таму сёлета было магчыма здабіць параўнаньне. Дык вось, аказалася, што на працягу апошніх двух гадоў індэкс дэмакратыі панізіўся ў 68 краінах, павысіўся ў 56, і застаўся нязьменны ў 43.

Палітычныя формы дзяржаўнага кіраваньня на сьвеце былі разьдзеленыя брытанскім тыднёвікам на чатыры тыпы:
  • поўная дэмакратыя (30 краінаў),
  • няпоўная дэмакратыя (50),
  • гібрыдны рэжым (36),
  • аўтарытарны рэжым (51).

У гэтым годзе Беларусь з адзнакай 3.34 апынулася на 132-м месцы, у атачэньні такіх краінаў як Бахрэйн, Ангола, Альжыр і Кот д’Івуар. Два гады таму Беларусь у падобным рэйтынгу “The Economist” была 128-я. Тып палітычнага рэжыму ў Беларусі паводле гэтай клясыфікацыі — аўтарытарны.

Паводле экспэртаў “The Economist”, найбольш дэмакратыі ў Швэцыі, а потым у Нарвэгіі, Ісляндыі і Нідэрляндах.

Калі йдзецца пра суседак Беларусі, дык Эстонія, Латвія, Літва, Польшча і Ўкраіна (53 месца) склясыфікаваныя як няпоўныя дэмакратыі, а Расея (107 месца) як гібрыдны рэжым.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG