Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Грамадзкі рэдактар гэтага тыдня Наталька Васілевіч. Яна – кіраўнік беларускага хрысьціянскага парталу “Царква”, рэгіянальны прадстаўнік Сусьветнага брацтва праваслаўнай моладзі “Сіндэсмас”. Пасьля “коласаўскага” ліцэю закончыла аддзяленьне паліталёгіі юрфаку Белдзяржунівэрсытэту, затым магістратуру. Зараз завяршае вучобу ў асьпірантуры, піша кандыдацкую дысэртацыю на тэму рэлігійнай ідэнтычнасьці ў Беларусі. Сёньня Наталька Васілевіч разважае пра pьезд БРСМ, які праводзіцца ў 90-гадавіну камсамолу, і адначасова акт вандалізму ў месцы масавых расстрэлаў рэпрэсаваных – у Курапатах.

Сьвядомасьць, у якой перакручаныя каштоўнасьці… Перакручаная сьвядомасьць імкнецца называцца ідэалёгіяй беларускай дзяржаўнасьці.

Голас Царквы, якую прэзыдэнт аднойчы назваў галоўным ідэолягам Беларусі, мусіць неяк расставіць усё па сваіх месцах.

У Курапатах некалі меліся пабудаваць капліцу, а цяпер будуюць "пад патранажам" кіраўніка краіны шыкоўны храм-помнік, куды нават зямлю з усіх палёў бітваў, дзе ўдзельнічалі беларусы, зьвязуць.

А бліжэйшае поле бітвы – вось яно, у Курапатах. Зямля, палітая крывёй. І шторазу, рэгулярна там – акты вандалізму.

А нашчадкі тых, чые стрэлы гучалі ў Курапацкім лесе, засядаюць сёньня ў Палацы Рэспублікі. Яны самі называюць сябе іх нашчадкамі – прымяркоўваючы свае зьезды да гадавінаў камуністычных арганізацый, вызначаюць тым самым сваю пераемнасьць.

Камсамольцы першыя былі там, дзе разбуралі храмы і зьдзекваліся са сьвятыняў.

Але ж – камсамольская рамантыка! Ленінскі камсамол! Нашая слаўная гісторыя...

Голас Царквы і тут запатрабаваны. Прароцкі голас, які рабіў спробы прагучаць у 1990-х гг., але які цяпер сьпявае ў адным ансамблі з тымі, хто ўсё яшчэ душой жыве ў Савецкім Саюзе.

…Чытаем у Пасланьні Сіноду Беларускай Праваслаўнай Царквы з нагоды 1020-годдзя Хрышчэньня Русі: "У 1991 г. распалася адзіная сям'я народаў"…

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG