Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Менцюка асудзілі на 5 гадоў турмы <img src="/img/icon-video.gif" border=0 />


Раман Мянцюк

Раман Мянцюк

Суд Менскага раёну прыгаварыў Рамана Менцюка да 5 гадоў пазбаўленьня волі ў калёніі агульнага рэжыму.


Апрача таго Мянцюк абавязаны аплаціць міліцыі выдаткі на ягоны росшук і шпіталям – за лячэньне параненых па ягонай віне у ДТЗ.

Пасьля абвяшчэньня выраку пракурор Аляксандар Нікулін, які патрабаваў менавіта такога пакараньня, назваў прысуд “заслужаным”.

Сам Раман Мянцюк заявіў у судовай залі, што будзе працягваць галадоўку пратэсту, бо цяпер ягонае жыцьцё “ня мае сэнсу”.

Адвакат Алена Майсеня не выключыла, што жорсткі прысуд зьяўляецца помстай праваахоўных органаў Менцюку, за тое што яны трапілі ў няёмкае становішча з “жывым шчытом”.

Заўтра ў тым жа судзе пачнецца працэс над жонкай Менцюка Вольгай за тое, што яна аддала кіраваньне сваёй машынай п’янаму мужу, які не меў правоў.

Сёньня абвінавачаны па справе аб “жывым шчыце” Раман Мянцюк заявіў у судовай залі аб пачатку галадоўкі.

Перад абвяшчэньнем прысуду пракурор Аляксандар Нікулін запатрабаваў падсуднаму менавіта 5 гадоў зьняволеньня ў калёніі агульнага рэжыму.

Адвакат Алена Майсеня прасіла суд не караць Менцюка пазбаўленьнем волі. Паводле яе словаў, у судзе было ўстаноўлена, што «жывы шчыт» на трасе стваралі міліцыянты ДАІ, якіх раней пакаралі, а сам Мянцюк не мае да гэтага дачыненьня. Яго трэба пакараць у адміністрацыйным парадку толькі за тое, што п'яным сеў за руль машыны і перавысіў хуткасьць, мяркуе адвакат.



Сам Мянцюк у апошнім слове прасіў не караць яго турмой, а даць магчымасьць выправіцца.



Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG