Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За суткі — паўсотні ахвотных дамагчы Барадуліну


Рыгор Барадулін
Рыгор Барадулін

Людзі адгукнуліся на прапанову падтрымаць народнага паэта Рыгора Барадуліна, які цяпер знаходзіцца ў шпіталі. За суткі сума ахвяраваньняў склала амаль два мільёны рублёў.


Людзі адгукнуліся на прапанову падтрымаць народнага паэта Рыгора Барадуліна, які цяпер знаходзіцца ў шпіталі. Паколькі ў паэтавай кватэры сабралася вялікая колькасьць кніг, журналіст Глеб Лабадзенка зьвярнуўся да грамадзкасьці з прапановай набываць кнігі Барадуліна зь ягоным аўтографам.

Глеб Лабадзенка прызнаецца — не чакаў, што на заклік адгукнецца такая вялікая колькасьць людзей. Толькі цягам першых сутак больш за паўсотні чалавек абвясьцілі праз электронную пошту пра жаданьне набыць кнігі Рыгора Барадуліна, ды яшчэ зь ягоным аўтографам.

Ужо ня першы раз Рыгор Барадулін трапляе ў шпіталь. Аднак пэнсія паэта не дазваляе яму набываць усіх неабходных лекаў і мець дыетычнае харчаваньне. Часам выдавецтвы разьлічваліся з Барадуліным не грашыма, а стосамі кніг, якія знаходзяцца ў кватэры пісьменьніка.

Глеб Лабадзенка ў “Жывым журнале” зьмясьціў свой электронны адрас з прапановай дасылаць яму інфармацыю, колькі трэба кніжак і колькі адрасат пералічвае за гэта грошай. Кніжкі Глеб прыносіць у шпіталь, дзе Барадулін іх падпісвае, а потым прызначае месца сустрэчы тым, хто зрабіў заказ, і прыносіць кніжкі з аўтографам.

Глеб Лабадзенка падзяліўся сваімі ўражаньнямі з Радыё Свабода:

“Рэч у тым, што я не ўпершыню даведаўся, што дзядзька Рыгор адчувае фінансавыя цяжкасьці. Мы зь сябрамі сталі думаць, як можна дапамагчы паэту. Самы, падаецца, дэмакратычны і мілы варыянт — выставіць на продаж ягоныя кніжкі з аўтографамі.

Шмат якія выдавецтвы расплачваліся зь ім не ганарарамі, а аўтарскімі асобнікамі. Мы абвясьцілі акцыю, і ў першыя ж суткі адгукнуліся больш з 50 чалавек”.

Калі людзі будуць такімі тэмпамі набываць кніжкі паэта Барадуліна, то іх могуць раскупіць літаральна цягам тыдня.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG