Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Магілёве судзяць інваліда


Сёньня Ленінскі суд Магілёва разгледзіць адміністрацыйную справу супраць бязногага інваліда-вазочніка Ўладзімера Вусікава.


Ўладзімер Вусікаў
Яму інкрымінуецца правядзеньне несанкцыянаванага пікету ля будынка Магілёўскага гарвыканкаму. Уладзімер Вусікаў пікетаваў гарвыканкам другога верасьня. Ён патрабаваў, каб яго аднавілі ў чарзе на атрыманьне сацыяльнага жытла, а таксама каб кампэнсавалі яму кошт пуцёўкі на санаторна-курортнае лячэньне.

Суд над інвалідам пачнецца а чатырнаццатай гадзіне.

Сёньня ж Бабруйскі гарадзкі суд разгледзіць грамадзянскую справу супраць грамадзкага актывіста Алеся Чыгіра. Яе распачалі па пазове жыхара Бабруйску таксіста Сяргея Касіловіча, які праз суд намагаецца спагнаць з актывіста кампэнсацыю маральнай шкоды.

Сёлета, 28 ліпеня, бабруйскі суд ужо пакараў Алеся Чыгіра штрафам у памеры двух мільёнаў ста тысяч рублёў і дзесяцьцю суткамі адміністрацыйнага арышту. Нагоду для судовага перасьледу грамадзкага актывіста даў той жа Сяргей Касіловіч, які выступіў на судзе сьведкам абвінавачваньня.

Алесь Чыгір
29 траўня ён даставіў Алеся Чыгіра ў міліцыю, а на судзе прад’явіў дакумэнты, якія нібыта сьведчылі, што актывіст пашкодзіў ягоную машыну. Паводле актывіста, Касіловіч намагаецца спагнаць зь яго паўтара мільёны рублёў кампэнсацыі маральнай шкоды.

На пачатку кастрычніка Алесь Чыгір адседзеў арышт у бабруйскім ізалятары часовага ўтрыманьня.

Суд над Алесем Чыгіром пачнецца а палове на шаснаццатую.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG