Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Цягам двух дзён – 28 і 29 кастрычніка -- дэпутаты Палаты прадстаўнікоў чацьвёртага скліканьня будуць разважаць над тым, у якой з парлямэнцкіх камісіяў яны пачнуць працаваць.


Незаплянаваная паўза спатрэбілася пасьля таго, як сьпікер Уладзімер Андрэйчанка папрасіў дэпутатаў назваць камісіі, дзе б ім найбольш хацелася рэалізаваць свае веды і досьвед. Рэйтынгавае галасаваньне паказала, што толькі 3 парлямэнтары пажадалі ўвайсьці ў склад камісіі па грашова-крэдытнай палітыцы і банкаўскай дзейнасьці. І гэта ў той час, калі ўсе толькі і гавораць пра ўсясьветны фінансавы крызіс.
Затое займацца міжнароднымі справамі гатовыя 13 дэпутатаў. Падобна, што і новаабраныя дэпутаты, як і іх папярэднікі, лічаць сябе найбольш здольнымі да міжнароднай дзейнасьці.

У Палаце чацьвёртага скліканьня, як і трэцяга, будзе 14 сталых камісіяў. Зацьвярджаць іх склад, а таксама абіраць старшыняў і намесьнікаў пачнуць 30 кастрычніка.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG