Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Тады запачаткавалася традыцыя “Дзядоў”


30 кастрычніка спаўняецца 20 гадоў першай масавай акцыі ў гонар Дня памяці продкаў “Дзяды”. Мітынг 30 кастрычніка 1988 году быў гвалтоўна разагнаны. Намесьнік кіраўніка Кансэрватыўна-Хрысьціянскай партыі БНФ Сяргей Папкоў прымаў удзел у тых падзеях, як многія шэраговыя грамадзяне, што ішлі ў Курапаты. Сёньня ён згадвае Дзяды-1988:

Normal 0 “Я жыў тады на вуліцы Каліноўскага, за два дамы ад рагу з праспэктам. Я памятаю, што папярэдне ня ведаў, што будзе такая акцыя. А вось калі выйшаў, то пабачыў людзей і пайшоў туды. Там была велізарная колькасьць міліцыі, каля ўваходу на могілкі Ўсходнія. Прайсьці туды ўжо было немагчыма: стаялі вадамёты, міліцыянты ў касках, з дубінкамі, усё было перакрыта. Я быў там увесь час, пакуль былі людзі. Для мяне ўжо зразумела было яшчэ ў тыя часы, што савецкі саюз распадаецца, што трэба дзейнічаць, шукаў кантактаў. І канечне, вось гэтыя падзеі, скажам так, не далі штуршок, але ўмацавалі маё разуменьне ў неабходнасьці пераменаў і барацьбы з савецкім рэжымам. З тае пары я ўвесь час імкнуўся наладзіць кантакты з Народным фронтам, але гэтыя актыўныя кантакты былі наладжаныя, калі я стаў дэпутатам Вярхоўнага савету. Адразу, зь першых дзён я быў у фракцыі Беларускага народнага фронту. Ну, і лічу, што той пачатак даў многім людзям разуменьне, што такое рэжым, што трэба змагацца з гэтым рэжымам, што патрэбная незалежная Беларусь. І, канечне, адным з галоўных чыньнікаў, што дало штуршок у гэтых намаганьнях – той паход на Курапаты. І акрамя таго, запачаткавалася традыцыя “Дзядоў”.
XS
SM
MD
LG