Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У сядзібе ПБНФ адкрытая выстава фотаздымкаў пра гісторыю Фронту.


Выстава адчыненая па адрасе Машэрава (былая Варвашэні), 8.

Ніжэй – некаторыя здымкі, якія адлюстроўваюць гісторыю нацыянальнага руху і Беларускага Народнага Фронту.









Удзельнікі “Майстроўні”, пачатак 1980-ых гадоў.









На 2-ім Вальным Сойме беларускіх суполак (Вінцук Вячорка, Віктар Івашкевіч, Сяржук Вітушка. Алесь Суша, Алеся Сёмуха).










Пасяджэньне 19 кастрычніка 1988 года ў тагачасным Доме кіно ("чырвоны касьцёл"). Васіль Быкаў вылучае Пазьняка на пасаду старшыні "Мартыралёгу". Зьлева — супрацоўнік ЦК КПБ Расьціслаў Бузук і вядоўца сходу, пісьменьнік Міхась Дубянецкі.









“Дзяды”, 30 кастрычніка 1988 г.



Першы (устаноўчы) зьезд БНФ у Вільні, 1989 г. На трыбуне – Зянон Пазьняк.





















Пачатак нечарговай сэсіі Вярхоўнага Савету 12 скліканьня, на якой была абвешчана незалежнасьць Беларусі, 24 жніўня 1991 г. (са сьцягам – Валянцін Голубеў, Зянон Пазьняк, Вольга Галубовіч).








24 жніўня 1991 г. У прэзыдыюм Вярхоўнага Савету дэпутатамі Апазыцыі БНФ унесены Бел-Чырвона-Белы Сьцяг (Галіна Сямдзянава).











3-ці зьезд БНФ, 1992 год, тэатар імя Янкі Купалы. Выступае Ян Матусевіч (у прэзыдыюме – Васіль Быкаў).












Чарнобыльскі шлях, красавік 1996 г.


Радыё Свабода дзякуе Ларысе Андросік і Аляксандры Клімовіч за прадастаўленыя здымкі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG