Лінкі ўнівэрсальнага доступу

М.Чарнавус: “Буду судзіцца да перамогі”


Мікалай Чарнавус

Мікалай Чарнавус

Сёньня суд гораду Баранавічы адхіліў пазоў прадпрымальніка Мікалая Чарнавуса аб абароне гонару і годнасьці да газэты Баранавіцкага гарвыканкаму “Наш край”.


Мікалай Чарнавус паведаміў, што паседжаньне пад старшынствам судзьдзі Ірыны Кульбеды было надзвычай кароткім:

“Як толькі зайшлі я, рэдактар газэты і журналіст, то судзьдзя агучыла: “Імем Рэспублікі Беларусь у пазове Мікалая Чарнавуса да газэты “Наш край” адмовіць. Усё! Усе — вольныя”.

Са словаў Мікалая Чарнавуса, сёньня ён запатрабаваў рашэньне Баранавіцкага суду, каб накіраваць апэляцыю ў суд вышэйшай інстанцыі.

“Свабода” паведамляла, што газэта “Наш край” сёлета 24 траўня надрукавала вялікі артыкул на дзьвюх старонках, які, на думку Мікалая Чарнавуса, быў “заказным” і зьневажаў яго як кандыдата ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў.

Мікалаю Чарнавусу 55 гадоў, ён індывідуальны прадпрымальнік, сябра Аб’яднанай грамадзянскай партыі.

XS
SM
MD
LG