Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўрапейская кааліцыя выходзіць з АДС


Мікола Статкевіч
Мікола Статкевіч

Сёньня каардынацыйны камітэт Эўрапейскай кааліцыі зацьвердзіў заяву пра выхад з дамовы.


Пра гэта паведаміў лідэр Эўрапейскай кааліцыі Мікола Статкевіч. Ён нагадаў, што ў лістападзе 2004 года была падпісана дамова паміж суб’ектамі Эўракааліцыі і “пяцёркі плюс” аб утварэньні АДС на прынцыпах роўнасьці суб’ектаў і эўрапейскага выбару Беларусі. Аднак усе гэтыя прынцыпы, паводле Міколы Статкевіча, былі скасаваныя.

“Мы не падпісваліся пад кааліцыяй, бальшыню кіроўных органаў якой ствараюць неэўрапейскія сілы. Пад кааліцыяй, якая проста адмаўляецца ад барацьбы. І штучна на мінулым кангрэсе, які Бог ведае як склікаўся, стварыла органы. І штучная, неэўрапейская бальшыня спрабуе навязваць волю астатнім”, - адзначыў Мікола Статкевіч.

Эўракааліцыя спыняе дамову ў аднабаковым парадку. Але пасьля гэтага, паводле спадара Статкевіча, назва “АДС” скасоўваецца і цяпер калегі па АДС мусяць абраць альбо старую, альбо нейкую іншую назву.

“У адваротным выпадку мы будзем іх называць алімпійскімі дэмакратычнымі сіламі, бо іх прынцып, як мы пераканаліся за чатыры гады супрацы, не перамога, а ўдзел. Як у алімпійцаў”, - заявіў Мікола Статкевіч.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG