Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь 28 кастрычніка ўводзіць у абарачэньне памятную манэту “Дзяды”.


Манэта выходзіць у сэрыі “Сьвяты і абрады беларусаў”. На ёй — інтэр’ер вясковай хаты, у якой праз адчыненыя дзьверы відаць стол, накрыты, каб памінаць нябожчыкаў. Над уваходам у хату два анёлы трымаюць сьвечку. Манэта срэбная, на ёй — устаўка з сынтэтычнага крышталю аранжавага колеру, якая імітуе полымя. Уверсе і па баках — рэльефныя элемэнты беларускага нацыянальнага арнамэнту, а ўнізе надпіс: “Дзяды”.
XS
SM
MD
LG