Лінкі ўнівэрсальнага доступу

А.Сурыкаў: кошты за газ – каля 200 даляраў


Аляксандар Сурыкаў

Аляксандар Сурыкаў

Амбасадар Расеі ў Беларусі Аляксандар Сурыкаў прагназуе, што кошт газу для Беларусі ў наступным годзе складзе каля 200 даляраў за тысячу кубамэтраў.


Калі кошты нафты будуць памяншацца, то і газ будзе таньнейшы. Але ня больш чым на 7%.

Сурыкаў згадаў, што актуальнай застаецца прапанова Пуціна аб пераходзе на разьлікі за энэрганосьбіты зь Беларусьсю з даляраў ЗША на расейскі рубель. Гэта патрэбна для таго, паводле Сурыкава, каб у Беларусі “заўжды быў запас расейскіх рублёў”. Паводле афіцыйнай статыстыкі, дэфіцыт Беларусі ў гандлі з Расеяй за першыя тры кварталы сёлетняга года склаў каля 8 мільярдаў даляраў. На пытаньне, ці аплата ў расейскіх рублях тычыцца толькі энэрганосьбітаў ці ўсяго гандлёвага абароту з Расеяй, амбасадар адказаў, што ”гаворка ідзе пра энэрганосьбіты”.

Амбасадар Расеі ў Беларусі Аляксандар Сурыкаў спадзяецца, што менавіта новы склад беларускага парлямэнту разгледзіць пытаньне аб прызнаньні незалежнасьці Абхазіі і Паўднёвай Асэтыі.

Спадар Сурыкаў згадаў, словы Лукашэнкі, які казаў, што менавіта новы парлямэнт будзе разглядаць гэта пытаньне. Паводле Аляксандра Сурыкава, трэба “паглядзець, якія пытаньні будуць уключаныя ў парадак дня восеньскай сэсіі, паколькі мы яшчэ гэты дакумэнт ня бачылі”.

Што тычыцца працы Парлямэнцкага сходу “саюзнай дзяржавы Беларусі і Расеі”, то тут Аляксандар Сурыкаў спадзяецца, што гэтая структура будзе ўдзяляць больш увагі эканоміцы, бо гэта асабліва неабходна ва ўмовах фінансавага крызысу. І будзе больш увагі надаваць паляпшэньню жыцьця людзей, бо, на яго погляд, у новым складзе беларускага парлямэнту “цяпер больш людзей ад зямлі, кіраўнікоў абласнога і раённага маштабу”.

XS
SM
MD
LG