Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Менску у канфэрэнц-залі Палацу мастацтва адбыўся Х зьезд Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны. На ім прысутнічалі 105 дэлегатаў з усіх рэгіёнаў краіны, якія прадстаўлялі 5 393 сяброў арганізацыі.

Normal 0

Удзельнікаў зьезду прывіталі старшыня Згуртаваньня беларусаў сьвету “Бацькаўшчына” Алена Макоўская, ксёндз Чырвонага касьцёлу Ўладзіслаў Завальнюк, Старшыня ПБНФ Лявон Баршчэўскі, ад дыпляматычнага корпусу – амбасадар Швэцыі Стэфан Эрыксан. Было зачытанае прывітаньне ад беларусаў Канады.

Са справаздачай выступіў старшыня ТБМ Алег Трусаў. Ён выказаў заклапочанасьць фінансавым становішчам арганізацыі. Як вядома, улады істотна падвысілі арэндную плату, што стварыла значныя цяжкасьці.

Выступілі ўсе тры намесьнікі старшыні. Між дэлегатамі ўзьнікла пэўная палеміка пра зьмест працы сяброў Таварыства.Так, некаторыя арганізацыі займаюцца зборам подпісаў за зьмены савецкіх назваў вуліцаў на старажытныя, наданьне ім імёнаў выбітных дзеячаў беларускай гісторыі і культуры. Старшыня рады г. Полацку прапанавала адкласьці гэта і засяродзіцца на асьветніцка-культурніцкай працы. Яна сказала, што паслухаць Ніла Гілевіча ў шмат разоў важней, чым сабраць 100 подпісаў за перайменаваньне вуліцы. Шмат наракалі на перашкоды з боку ўладаў. На што вельмі цікавую рэпліку сказаў Алег Дзячкоў, старшыня Магілёўскай гарадзкой арганізацыі ТБМ: "Нашай арганізацыі перашкаджае не дзяржава, а перад усім -- уласная лянота і неарганізаванасьць. Калі захочам -- у нас усё атрымаецца".

Зьезд прыняў некалькі рэзалюцыяў. У прыватнасьці, зварот да ўраду аб неабходнасьці ўдасканаленьня Закону аб мовах, зварот да грамадзян Беларусі ў сувязі з перапісам насельніцтва, які мае быць праз год - прамятаць, што яны беларусы, і называць пад час перапісу роднай мовай беларускую. А таксама Зварот з 600-годзьдзем Грунвальдзскай бітвы з заклікам да кіраўніцтва краіны пачынаць падрыхтоўку да сьвяткаваньня.

Старшынём ТБМ ізноў абраны Алег Трусаў.

XS
SM
MD
LG