Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь плянуе набыць у Расеі ракетныя комплексы кшталту “Іскандэр”. Колькі будуць каштаваць такія ракеты і калі яны могуць зьявіцца на ўзбраеньні беларускіх ракетчыкаў?


Пра пляны набыць расейскія ракеты, падобныя да “Іскандэру”, заявіў на брыфінгу ў Менску начальнік Генэральнага штабу Ўзброеных сіл, першы намесьнік міністра абароны Беларусі Сяргей Гурулёў. “Таксама ёсьць пляны па пераўзбраеньні зэнітна-ракетнымі комплексамі “Тор” і “С-400”. Мы павінны мець найлепшае і перадавое”, — сказаў, паводле БЕЛТА, Сяргей Гурулёў.

Колькі будзе каштаваць такое пераўзбраеньне беларускаму бюджэту? Паводле незалежнага вайсковага аглядальніка Аляксандра Алесіна, Расея можа прадаць Беларусі мадыфікацыі “Іскандэраў” з дальнасьцю палёту ракеты 280 кілямэтраў. Адзін такі комплекс каштуе сотні мільёнаў даляраў, а паколькі набываць трэба некалькі дывізіёнаў, агульны кошт значна падвысіцца. Вельмі дарагія і абарончыя комплексы “Тор” і “С-400”, якіх таксама трэба адразу некалькі:

“Мільярд трыста мільёнаў і болей. Мяркую, купіць нам за такія грошы такія ракеты на сусьветным рынку немагчыма, і, мяркую, нават у
Адзіны комплекс “С-400” пацягне на ўвесь наш вайсковы бюджэт.
Расеі таксама. Мяркую, гэта будзе нешта кшталту лэнд-лізу, часовага ўладаньня. Магчыма, нейкая плата будзе за транспартаваньне, пераабсталяваньне пазыцый і гэтак далей. А за свае грошы іх набыць — гэта немагчыма. Што казаць, калі адзіны комплекс “С-400” пацягне на ўвесь наш вайсковы бюджэт. А гэта 500—700 мільёнаў даляраў”.

Якая вайсковая і палітычная цана будзе заплачана Беларусьсю за разьмяшчэньне на сваёй тэрыторыі новых расейскіх ракет? Аляксандр Алесін мяркуе, што гэтае пераўзбраеньне фактычна і будзе тым “асымэтрычным адказам” на разьмяшчэньне ў Польшчы і Чэхіі элемэнтаў супрацьпаветранай абароны ЗША, пра які шмат казалі палітыкі ў Расеі. Выйгрыш Беларусі ад гэтага ў вайсковым пляне выглядае супярэчліва, мяркуе аглядальнік. З аднаго боку, абарончыя комплексы “Тор” і “С-400”, безумоўна, узмоцняць супрацьпаветраную абарону краіны. З другога боку, ракеты мадыфікацыі “Іскандэр” павялічаць пагрозу суседнім краінам, лічыць Аляксандр Алесін:

“Калі ракеты “Точка М” з дальнасьцю 120 кілямэтраў дазваляюць накрываць цэль у памежнай зоне, то новыя ракеты з дальнасьцю 280
Пад прыцэлам будуць органы дзяржаўнага кіраваньня, транспартныя цэнтры.
— зусім іншыя магчымасьці. Возьмем мапу і ўбачым, што на захадзе сталіца суседняй краіны патрапіць у зону паражэньня. Пад прыцэлам будуць органы дзяржаўнага кіраваньня, транспартныя цэнтры. Суседзі, безумоўна адрэагуюць адмоўна”.

Калі ў Беларусі могуць зьявіцца расейскія ракеты мадыфікацыі “Іскандэр”? Аглядальнік Аляксандр Алесін кажа, што працэс расьцягнецца на гады:

“Расея сама толькі разгортвае першыя дывізіёны “С-400” і першую брыгаду “Іскандэраў”. Таму, думаю, гэта будзе 2015 год. Праўда, калі адносіны з Захадам будуць рэзка пагаршацца, то і раней магчыма. Але ня ўсё так проста. Вайскова-прамысловы комплекс Расеі значна аслаблены перабудовай, дэфіцытам кадраў, там парушаныя тэхналягічныя ланцужкі, абсталяваньне старое. А наладзіць сэрыйную вытворчасьць ракетных комплексаў цяжка, таму і мяркую, што ўсё будзе ня хутка“.


Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG