Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Аляксій ІІ шосты раз у Беларусі


Такі плакат вітаў патрыярха Аляксія ІІ на Украіне

Такі плакат вітаў патрыярха Аляксія ІІ на Украіне

У Менск з трохдзённым візытам прыбыў Патрыярх Маскоўскі і Ўсяе Русі Аляксій II. Ягоны прыезд прымеркаваны да 1020-х угодкаў Хрышчэньня Русі. Кіраўнік Расейскай праваслаўнай царквы прыме ўдзел у сьвяткаваньні, наведае менскія прыходы, сустрэнецца з Аляксандрам Лукашэнкам.

Сьвяткаваньне юбілею распачалося прыбыцьцём ў Менск мошчаў Сьвятога князя Ўладзімера з Украінскай праваслаўнай царквы. Прадоўжыла ўрачыстасьці прыбыцьцё ў Беларусь патрыярха Аляксія II, які мае вельмі насычаную праграму свайго знаходжаньня, паведаміў Свабодзе прэсавы сакратар Менскай эпархіі Андрэй Петрашкевіч:
“Усе тры дні пройдуць у Менску. Найсьвяцейшы патрыярх правядзе літургію ў Катэдральным саборы перад мошчамі князя Ўладзімера і перад менскім абразом Божай Маці. Затым будзе ўрачысты акт з удзелам прэзыдэнта краіны, Найсьвяцейшага патрыярха і мітрапаліта Філярэта у Палацы рэспублікі і ўрачысты канцэрт. Натуральна, што ён пабывае ў некаторых прыходах Менску. Наведае выставу праваслаўных абразоў, пабывае на паседжаньні круглага стала, прысьвечанага тэме хрышчэньня Русі ў гістарычных лёсах Расеі, Украіны і Беларусі. Фармат візыту прадугледжвае таксама аўдыенцыю Сьвяцейшага патрыярха ў прэзыдэнта краіны”.
Як паведаміў спадар Петрашкевіч, урачыстасьці з нагоды 1020-годзьдзя Хрышчэньня Русі распачаліся сёлета ў Маскве, затым прадоўжыліся ў Кіеве і зараз завяршаюцца ў Менску. Маскоўскі патрыярх прымаў удзел у двух папярэдніх сьвяткаваньнях і ягоны прыезд у Менск – працяг агульнага кантэксту юбілейных імпрэзаў. Вось што з гэтай нагоды мяркуе стваральніца парталу “Царква” Наталка Васілевіч:
“Візыт патрыярха ва Ўкраіну ў межах таго ж сьвяткаваньня 1020-годзьдзя Хрышчэньня Русі адбываўся ў сувязі з прыездам туды Ўсяленскага патрыярха Варфаламея на запрашэньне прэзыдэнта Юшчанкі. І галоўным кантэкстам было супрацьстаяньне двух самых вялікіх у сьвеце праваслаўных цэркваў, таму трэба шукаць матывацыю прыезду патрыярха не ў выключна царкоўных пытаньнях, але і ў пытаньнях палітычных”.
Палітоляг і вернік пратэстанцкай царквы Ўладзімер Мацкевіч мяркуе, што шосты візыт патрыярха Аляа
ксія ІІ ў Беларусь ёсьць таксама адказам на афіцыйны візыт у Беларусь дзяржаўнага сакратара Папы рымскага Бэнэдыкта XVI кардынала Тарчызіо Бэртонэ:
“Безумоўна, Маскоўскую патрыярхію заклапацілі стасункі з Ватыканам і гэтая заклапочанасьць адразу ж была агучаная ў Маскоўскай патрыярхіі пасьля візыту кардынала ў Менск. Тым больш гэта зьвязана з прапановаю арганізаваць візыт Папы Рымскага ў Беларусь. Тут проста скарысталіся нагодаю сьвяткаваньня. І гэты візыт варта разглядаць у такім кантэксьце. Хоць патрыярх мог бы наведаць Беларусь і бяз гэтага. Усё ж тры краіны павінныя былі арганізоўваць сьвяткаваньне гэтага юбілею”.
XS
SM
MD
LG