Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ва Ўкраіне затрымалі былога камэрцыйнага дырэктара БМЗ


Затрыманы — былы камэрцыйны дырэктар БМЗ Эдуард Іваноў. У міжнародны вышук ён быў аб’яўлены ў 2004 годзе за злоўжываньне службовым становішчам.


Супрацоўнікі Ўпраўленьня барацьбы з арганізаванай злачыннасьцю ГУ МУС Украіны ў Данецкай вобласьці супольна з Нацыянальным цэнтральным бюро Інтэрполу ва Ўкраіне затрымалі на тэрыторыі Данецкай вобласьці грамадзяніна Беларусі, 1965 году нараджэньня, аднаго з колішніх дырэктараў Беларускага мэталюргічнага заводу. АФН удакладняе, што затрыманы — былы камэрцыйны дырэктар БМЗ Эдуард Іваноў. У міжнародны вышук ён быў аб’яўлены ў 2004 годзе за злоўжываньне службовым становішчам.

Яго падазраюць у тым, што ён разам з супольнікам па падробленых дакумэнтах перавёў амаль мільён даляраў на рахунак аднаго з маскоўскіх таварыстваў з абмежаванай адказнасьцю. Потым грошы былі пераведзеныя на банкаўскія рахункі ў Латвіі. Там зламысьнікі іх зьнялі гатоўкай і прысабечылі.

Беларускія праваахоўныя органы ўсчалі крымінальную справу, а адзін зь менскіх судоў пастанавіў арыштаваць падазраваных, і экс-кіраўніка мэталюргічнага заводу абвесьцілі ў міжнародны вышук па каналах Інтэрполу.

Цяпер вырашаецца пытаньне экстрадыцыі затрыманага ў Беларусь, паведамляе Інтэрфакс-Украіна.


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG