Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бліжэйшым часам пачнуцца перамовы паміж афіцыйным Менскам і Міжнародным валютным фондам пра тэрміновае выдзяленьне 2-мільярднага крэдыту. Чаму пасьля расейскага крэдыту такога ж памеру Беларусь зноў шукае грошай?

Місія МВФ у справе крэдыту пад кіраўніцтвам Нэвэна Матэса пачне працу ў Менску 27 кастрычніка. Паводле прадстаўніка МВФ, усясьветны крызіс адмоўна паўплываў на эканоміку Беларусі, на доступ да зьнешняга фінансаваньня. У той жа час зьмена каньюнктуры ў міжнародным гандлі нэгатыўна паўплывала на плацежны балянс краіны.

У гэтай сытуацыі перамовы адносна крэдыту носяць тэрміновы характар. Кіраўнік упраўленьня інфармацыі Нацыянальнага банку Беларусі Анатоль Драздоў патлумачыў, што крэдыт у МВФ беларускія ўлады просяць дадаткова да 2-мільярднага расейскага крэдыту:

“Расея ўжо сказала, што дае. Ужо Кудрын абвясьціў, што рашэньне прынцыпова прынятае. Атрымаем мільярд у гэтым годзе. А МВФ — гэта дадаткова. Мы прасілі ад 2 мільярдаў. Можа быць і больш, гэта ж будзе вырашаць рада дырэктараў фонду. Вы ж бачыце, што творыцца ў сьвеце, нам патрэбна падушка бясьпекі. Ёсьць грошы — адчуваеш сябе больш упэўнена”.

Раней Аляксандар Лукашэнка заяўляў, што МВФ ненавідзіць Беларусь, і загадваў ня браць у МВФ “ні цэнта, ні даляра”. Маўляў, “нашы дзеці не павінны плаціць за наша шчасьлівае жыцьцё сёньня”.

Паводле кіраўніка цэнтру “Стратэгія” Леаніда Заікі, 4 мільярды крэдыту — гэта фактычна штогадовы дэфіцыт гандлёвага балянсу. Таму ня выключана, што на некаторы пэрыяд Беларусь можа стацца неплатаздольнай.

“Расейцы даюць абсалютна зразумела. Яны падымуць цэны на газ. І гэтыя ж грошы, якія яны нам далі, яны ж сабе забяруць зноў. Вы будзеце вінныя, а потым аддасьце свае
Разьлічвацца будуць дзеці Аляксандра Рыгоравіча і нашыя
прадпрыемствы. А ў МВФ трэба было зьвярнуцца з хадайніцтвам аб адстаўцы кіраўніцтва фонду, бо дапусьцілі глябальны крызіс. Дзе ж прынцыповасьць Аляксандра Рыгоравіча? Ён павінен быў бы выступіць і закляйміць ганьбай. Але ён чамусьці зьвярнуўся па грошы. Грошы так асабліва не патрэбныя. Але ўважаючы на тое, што будзе працягвацца тая ж самая палітыка, субсыдарная, безадказная на стратэгічную пэрспэктыву, то грошы будуць браць. А разьлічвацца будуць дзеці Аляксандра Рыгоравіча і нашыя. Прасіць грошы для Беларусі — гэта апошняя справа. У нас жа на 60% вырас экспарт. Яшчэ і грошы просяць. Ды гнаць трэба ў карак такіх эканамістаў!”

Яраслаў Раманчук
Кіраўнік цэнтру Мізэса Яраслаў Раманчук заявіў, што беларуская эканамічная мадэль дае збой хутчэй, чым разьвіваюцца тэндэнцыі ў Эўропе ці Расеі:

“Расея дае крэдыты, каб павялічыць ня толькі энэргетычную, а і фінансавую залежнасьць ад сябе. Таму тое, што дае Расея, — гэта палітычны праект. А тое, што хацеў атрымаць урад ад МВФ, — гэта ўжо эканамічны праект. І балянсаваць потым паміж гэтымі дзьвюма сіламі.

А потым, крэдыт даецца пад нейкія ўмовы, рэформы. І калі афіцыйны Менск пойдзе на іх, то МВФ даў бы гэты крэдыт”.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG