Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прадпрымальнік супраць дзяржаўнай газэты


Сёньня суд горада Баранавічы разглядаў пазоў прадпрымальніка Мікалая Чарнавуса аб абароне гонару і годнасьці да газэты Баранавіцкага гарвыканкаму “Наш край”.


Заслухаўшы бакі і сьведак, судзьдзя Ірына Кульбеда абвясьціла, што рашэньне будзе вынесена ў будучы панядзелак, 27 кастрычніка.

Заяўнік Мікалай Чарнавус лічыць, што атрымаў маральную перамогу:

“Напрыканцы судзьдзя пытаецца: “Чаго вы дамагаецеся?” Адказваю, што патрабую, каб у газэце “Наш край” было надрукаванае абвяржэньне. Судзьдзя зноў цікавіцца: “А трэба, каб і прабачэньня папрасілі?” Адказваю, што мне гэта не патрэбна. Няхай надрукуюць абвяржэньне і вернуць тыя 105 тысяч рублёў дзяржаўнай пошліны, якія я змушаны быў заплаціць”.

“Свабода”паведамляла, што газэта “Наш край” сёлета 24 траўня надрукавала вялікі артыкул на дзьвюх старонках, які, на думку Мікалая Чарнавуса, быў “заказным” і зьневажаў яго як кандыдата ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў.

XS
SM
MD
LG