Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёньня ўвечары ў Менск прылятае Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Аляксій ІІ. Ён сустрэнецца з кіраўніцтвам Беларусі і паслухае ўрачысты канцэрт у Палацы Рэспублікі.


Аляксій ІІ наведае Нацыянальную бібліятэку, дзе будзе праходзіць паседжаньне міжнароднага круглага стала на тэму “Хрышчэньне Русі ў лёсах Расіі, Украіны і Беларусі”, і пабывае ў менскім Доме міласэрнасьці.

24 кастрычніка Аляксій ІІ узначаліць Боскую літургію ў менскім Сьвята-Духавым катэдральным саборы, дзе ў гэты час будуць знаходзіцца мошчы князя Ўладзімера. На гэты ж дзень заплянаваныя сустрэча з кіраўніцтвам Беларусі і наведваньне ўрачыстага канцэрту ў Палацы Рэспублікі.

Наступнага дня, 25 кастрычніка, Патрыярх плянуе наведаць Нацыянальны мастацкі музэй, Свята-Елісавецінскі жаночы манастыр у Навінках і храм-помнік у гонар Усіх Сьвятых і бязьвінна забітых у Айчыне нашай, які будуецца ў Менску.

Гэта ўжо шосты візыт кіраўніка Расейскай праваслаўнай царквы ў Беларусь.



Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG