Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Адкрыты помнік ахвярам “зондэргета”’


У Менску працягваюцца жалобныя імпрэзы, прысьвечаныя 65-м угодкам зьнішчэньня менскага гета. У Менску на вуліцы Сухой адкрыўся помнік ахвярам гета, якіх прывезьлі ў Беларусь зь Нямеччыны ды іншых краінаў Заходняй, Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы. У Менскім габрэйскім доме міністар абароны ўручыў прадстаўнікам габрэйскай супольнасьці ўзнагароды, якімі пасьмяротна ўшанаваныя падпольшчыкі-габрэі, што загінулі ў часы Другой сусьветнай вайны. У бібліятэцы імя А.Пушкіна адчынілася выстава, прысьвечаная ахвярам галакосту.


На адкрыцьці помніка грамадзянам краінаў Заходняй, Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы прысутнічалі прадстаўнікі габрэйскай дыяспары, якія прыехалі з Кёльну і Бону, амбасадар Нямеччыны Гэбхарт Вайс, прадстаўнікі замежжа і беларускай габрэйскай супольнасьці.

Марк Лавін прыехаў у Менск з ЗША. Ягоныя бацькі не былі падчас вайны ў Беларусі. Але ён лічыць сваім абавязкам быць тут у гэтыя дні.

“Я прыехаў са Злучаных Штатаў, каб выказаць сваю салідарнасьць з габрэямі менскай супольнасьці і з тымі габрэямі, якія перажылі жахі менскага гета, а таксама каб ушанаваць памяць тых, хто там загінуў, і паспрыяць тым, каму патрабуецца падтрымка”.

Галіна Левіна, аўтарка помніка ахвярам бабруйскага гета, прысутнічала на адкрыцьці помніка на вуліцы Сухой. Яна лічыць, што прысутнасьць на такіх мерапрыемствах нават нешматлікіх людзей дае падставы больш пэўна глядзець у будучыню.

“Гэта лад жыцьця, лад мысьленьня сучаснага чалавека. Калі мы нейкую працу робім, то гэта азначае ўмоўна — сёньня адзін, заўтра два. Калі гэта адбываецца, то гэта добра. Нават не абавязкова, каб была вялікая колькасьць людзей. Мы вучымся, і іншыя вучацца ў нас.

Часам, калі ты ўключыў тэлевізар і ўбачыў гэта, або разгарнуў газэты і прачытаў пра гэта і зразумеў, то ты прыйдзеш заўтра ці на наступны дзень. Гэта таксама важна. Калі штогод, ня сёньня, а заўтра ці пасьлязаўтра будуць прыходзіць дзеці пасьля школы, то гэта ж таксама важна”.

Міністар абароны Леанід Мальцаў прывёз у габрэйскі дом узнагароды, якімі вырашана пасьмяротна ўшанаваць падпольшчыкаў-габрэяў за іх унёсак у антыфашысцкі рух.



Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG