Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША пакуль ня бачаць неабходнасьці ў далучэньні да рашэньня Эўразьвязу аб частковым прыпыненьні візавых санкцыяў адносна беларускіх чыноўнікаў.


Пра гэта ў інтэрвію Reuters заявіў намесьнік дзяржсакратара ЗША Дэйвід Мэркель.

Спадар Мэркель адзначыў, што Вашынгтон адрэагаваў на вызваленьне палітвязьняў спыненьнем на паўгода санкцыяў адносна двух беларускіх прадпрыемстваў канцэрну “Белнафтахім” — “Лякафарба” і “Полацакшкловалакно”.

ЗША мяркуюць зьмякчыць санкцыі адносна Беларусі, калі афіцыйны Менск зробіць новыя крокі, каб палепшыць сытуацыю з правамі чалавека і разьвіцьцём грамадзянскай супольнасьці.

“Адміністрацыя Буша разьлічвае цяпер на паляпшэньне становішча незалежных мэдыяў і незалежных арганізацый, да прыкладу, моладзевых”, — адзначыў Д.Мэркель.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG