Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Першы раз за 6 год

  • БелаПАН

24 кастрычніка першы намесьнік міністра замежных спраў Чэхіі Томаш Пояр наведае Беларусь з афіцыйным візытам.


Плянуецца, што Томаш Пояр абмяркуе двухбаковыя дачыненьні, а таксама ўзаемадзеяньне Беларусі і Чэхіі на першае паўгодзьдзе 2009 г. У гэты час Чэхія будзе старшыняваць у Эўразьвязе, паведамляе інфармацыйнае агенцтва СТК.

МЗС Беларусі пакуль не камэнтуе візыт.

Афіцыйных двухбаковых кантактаў паміж Беларусьсю і Чэхіяй не было ўжо шэсьць гадоў.

Апошнім палітыкам, які наведаў Менск у 2002 годзе, быў прэм’ер-міністар Чэхіі Мілаш Зэман.

Дыпляматычныя місіі цяпер ачольваюць часовыя павераныя.

У 2002 годзе Чэхія ня выдала Аляксандру Лукашэнку візу, калі той зьбіраўся ўдзельнічаць у саміце НАТО ў Празе.

У 2006 годзе беларускія ўлады адмовілі ў візе тагачаснаму чэскаму сэнатару, цяперашняму міністру замежных спраў Карэлу Шварцэнбэргу.

XS
SM
MD
LG