Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Цімохавы ў Ксёнжы <img src="/img/icon-photogallary.gif" border=0 />


У Польшчы ў знакамітым замку Kсёнж, што недалёка ад гораду Валбжых (Дольны Шлёнск) праходзяць Дні беларускай культуры. Мерапрыемствы арганізаваныя амбасадай Беларусі ў Варшаве і Беларускім таварыствам у Валбжыху. Цэнтральная падзея Дзён – выстава жывапісу і графікі менскіх мастакоў Рыты і Сержука Цімохавых "Прырода – чалавек – гармонія".


На адкрыцьцё імпрэзы прыехалі каля двухсот чалавек з Валбжыху і ваколіцаў, а таксама госьці зь Менску, Прагі, Варшавы. У сваіх прамовах і палякі, і беларусы падкрэсьлівалі агульныя карані польскай і беларускай культураў. Як прыклад называлася імя Адама Міцкевіча, чыя геніяльная спадчына зьяўляецца здабыткам трох культураў – беларускай, польскай і літоўскай.

Выступоўцы таксама гаварылі пра тое, што беларускае мастацтва сёньня можна пабачыць ня толькі на Падляшшы, але і на другім канцы Польшчы. Валжбых знаходзіцца недалёка ад мяжы з Чэхіяй.

Удзельнікам імпрэзы для кантактаваньня не патрэбныя былі перакладчыкі, бо беларуская і польская мовы вельмі блізкія.



Замак Ксёнж належыць да самых вялікіх архітэктурных комплексаў у Эўропе, трэці паводле памераў у Польшчы





Выступае гурт "Туцьці" Беларускага ўнівэрсытэту культуры і мастацтваў з праграмай усясьветных шлягераў


Адкрыцьцё Дзён адбывалася ў шыкоўнай барокавай залі Максіміліяна








СBelarus -- exhibition of artist Sergey Cimohau in Poland, 20Okt2008








На вэрнісажы

Карціны Сержука Цімохава можна паглядзець ТУТ


Ля карціны Сержука Цімохава

Сяржук Цімохаў зь беларускімі гасьцямі

Сяржук Цімохаў і дарадца ў пытаньнях культуры беларускай амбасады ў Польшчы Тадэвуш Стружэцкі


  • 16x9 Image

    Вячаслаў Ракіцкі

    Вячаслаў Ракіцкі – беларускі журналіст, тэатральны і кінакрытык, рэжысэр і сцэнарыст дакумэнтальнага кіно, перакладчык. Кандыдат мастацтвазнаўства. Сябра Саюзу беларускіх пісьменьнікаў і Беларускай асацыяцыі журналістаў. Аўтар Радыё Свабода з 1997 году.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG