Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Варшаву — з агульнай пазыцыяй


Радаслаў Сікорскі

Радаслаў Сікорскі

21 кастрычніка ў Варшаве лідэры беларускай апазыцыі сустрэнуцца з міністрам замежных спраў Польшчы Радаславам Сікорскім.


На ёй яны ўпершыню прадставяць супольныя патрабаваньні, якія апазыцыя выстаўляе ўладзе на шэсьць выпрабавальных месяцаў. Іх зацьвердзілі сёньня на сумесным паседжаньні Палітрады аб’яднаных дэмсілаў з прадстаўнікамі грамадзкіх арганізацыяў і ініцыятываў.

Вінцук Вячорка
Пра сутнасьць патрабаваньняў “Свабодзе” распавядае ўдзельнік сёньняшняга паседжаньня, першы намесьнік старшыні Партыі БНФ Вінцук Вячорка:

“Яны тычацца выбарчага заканадаўства — радыкальнай зьмены ў падыходах да папярэдняга галасаваньня і прынцыпах фармаваньня выбарчых камісіяў. Яны датычаць свабоды слова ў шырокім сэнсе. А таксама прынцыпаў рэгістрацыі палітычных партыяў і няўрадавых арганізацыяў. І ўсіх артыкулаў Крымінальнага кодэксу, паводле якіх у нас зьяўляюцца палітычныя вязьні”.
XS
SM
MD
LG