Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

В.Папоў: дакумэнтаў аб прызнаньні Абхазіі і ПА не паступала


У Палату прадстаўнікоў не паступала дакумэнтаў з просьбай прызнаць незалежнасьць Абхазіі і Паўднёвай Асэтыі.


Пра гэта заявіў старшыня Палаты прадстаўнікоў Вадзім Папоў на прэсавай канфэрэнцыі ў Менску.

“Ніякіх дакумэнтаў у парлямэнце няма”, — сказаў В.Папоў.

Ён таксама адзначыў, што “пытаньне прызнаньня-непрызнаньня — дастаткова тонкая матэрыя”.

“Працэс прызнаньня Паўднёвай Асэтыі і Абхазіі — гэта пытаньне будучага парлямэнту Беларусі. Пазыцыя кіраўніка краіны наконт гэтага выказана”, — адзначыў В.Папоў.

Паводле В.Папова, да прыняцьця рашэньняў неабходна падыходзіць “з улікам наступстваў заўтрашняга і пасьлязаўтрашняга дня, а не сытуацыі бягучага моманту”.

Вадзім Папоў таксама нагадаў, што праект Канстытуцыйнага акту саюзнай краіны Беларусі і Расеі перададзены ў вышэйшы дзяржсавет.

У ім таксама прапісаны і мэханізм далучэньня да саюзнай дзяржавы новых сяброў.

“Цяпер гучаць заявы аб прыняцьці ў саюзную дзяржаву Абхазіі і Паўднёвай Асэтыі. Як прымаць у саюзную дзяржаву Асэтыю і Абхазію, калі не прапісана працэдура. У новым дакумэнце ўсё гэта будзе”. – заявіў В.Папоў.


Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG