Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка заявіў, што высока ацэньвае прыпыненьне санкцый адносна беларускіх чыноўнікаў.


“Я вельмі высока ацэньваю гэтыя крокі, яны ім няпроста даліся, улічваючы, што ў Эўразьвязе 27 краін. Думаю, у нас вельмі добрыя пэрспэктывы ва ўзаемаадносінах з Эўропай”, — адзначыў А.Лукашэнка, адказваючы ў Менску на пытаньні журналістаў.

Паводле А.Лукашэнкі, «Эўропа зрабіла няхай і маленькі крок, паўкрока, але ён значны». У сваю чаргу Беларусь гатова зрабіць «вялікія крокі».

“У нас шматвэктарная палітыка. Мы ў цэнтры Эўропы — і гэтым усё сказана. Таму для нас важная Эўропа. А з расейцамі мы — адзін народ”, — заявіў А. Лукашэнка.

Паводле А.Лукашэнкі, “усялякія перашкоды для дыялёгу з ЭЗ зьнятыя”.

Таксама ён адзначыў: “Мы ня дружым з арабамі супраць габрэяў ці з габрэямі супраць арабаў”.

Па ягоных словах, "габрэі – разумная нацыя, і іранцы – не дуракі".

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG