Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Агляд тэлефанаваньняў на “Свабоду” за 20 кастрычніка, панядзелак.


Улады Беларусі заяўляюць пра магчымае будаўніцтва першай атамнай электрастанцыі ў Астравецкім раёне на Гарадзеншчыне. Тэлефанаваньне на гэтую тэму:

Спадар: “Нам, беларусам, АЭС ня хочуць будаваць Францыя, Японія. Відаць, будзе Расея, а яна нам пасее, ня дай Бог, новай радыяцыі агонь. І будзе ў нас мора новага гора. Слухач дадаў, які ад Чарнобыля пастрадаў”.

Кіраўнік ідэалягічнай управы Берасьцейскага аблвыканкаму выступіў з ініцыятывай раз на тыдзень праводзіць ва ўстанове дзень беларускай мовы. Камэнтары слухачоў:

Спадар: “Шаноўная “Свабода”, ад вас пачуў пра ініцыятыву чыноўнікаў Берасьцейскага аблвыканкаму адзін раз на тыдзень размаўляць на беларускай мове. Гэта вельмі добрае пачынаньне. Добра было б, каб да яго далучыліся і іншыя чыноўнікі, пачынаючы з дырэктара лазьні і заканчваючы прэзыдэнтам”.

Спадарыня: “Паважаная “Свабода”, магчыма, спадар беларускі прэзыдэнт неўзабаве загаворыць адзін дзень на тыдні ў сваім прыёмным кабінэце па-беларуску. А можа, ашчасьлівіць нас і па тэлевізіі, прыляцеўшы ў які-небудзь калгас. Берасьцейскае чынавенства без найвышэйшага загаду не рызыкнула б дазволіць сабе раз на тыдзень прамаўляць на роднай мове”.

Споўнілася 20 год са дня заснаваньня аргкамітэту Беларускага Народнага Фронту. Віншаваньне слухача:

Ільля Копыл: “Віншую Зянона Станіслававіча Пазьняка, віншую кіраўніцтва Партыі БНФ, віншую сяброў і прыхільнікаў БНФ, віншую ўсіх грамадзян Беларусі з дваццацігодзьдзем БНФ. Зычу ўсім посьпехаў і мужнасьці ў змаганьні за Незалежную Беларусь! Жыве Беларусь!”

Працягваем праграму выказваньнямі на розныя іншыя тэмы:

Спадар: “Больш за 13 год народ Беларусі няспынна замбуецца пагрозай нейкага нападу, няспынна прапагандуецца рост дабрабыту пры трывалым павышэньні цэнаў на прадукты, тавары масавага ўжытку, кватэрную плату, адукацыю, мэдыкамэнты. Начальнікам, за якіх мы галасавалі, трэба зразумець, што простым людзям жывецца вельмі-вельмі цяжка.”

Спадар: “Людзям даводзіцца ўсімі спосабамі зарабляць сабе на прыстойнае жыцьцё. Прыехаў я зь вёскі. Там жыва, з імпэтам абмяркоўваецца такі выпадак. Яшчэ даволі малады мужчына, яму 47 год, жадаючы падзарабіць на новую бэнзапілу, пайшоў у лес па журавіны і заблукаў”.

Аляксандар Яцкевіч: “Можна было б павярнуцца тварам гэтым усім саюзам і членам да іншых людзей. Дзякую”.

Спадар: “Цяжка зразумець нашага сучаснага правадыра, які, з аднаго боку, захаваў усе камуністычныя сьвяты; вуліцы і плошчы нашых гарадоў і па сёньняшні дзень носяць імёны камуністычных ідэолягаў. А зь іншага боку, што мы зараз маем? Дзікі капіталізм”.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG