Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ва ўчорашняй аналітычнай праграме беларускага тэлебачаньня кіраўнік аддзелу Расеі і краінаў СНД Нямецкай рады замежнай Аляксандар Рар заявіў, што дачыненьні паміж Эўразьвязам і Аляксандрам Лукашэнкам будуць разьвівацца па аналёгіі – Эўразьвяз і былы прэм’ер-міністар Украіны Віктар Януковіч.


"Я прадказваю, што стасункі з прэзыдэнтам Лукашэнка будуць выбудоўвацца, як у свой час - 2 гады таму - з украінскім прэм'ерам Януковічам, зь якім пасьля аранжавай рэвалюцыі таксама не хацелі размаўляць, лічылі яго стаўленьнікам Масквы, а потым ён за час свайго прэм’ерства не аднойчы пабываў у Брусэлі,” - заявіў А.Рар.

Спадар Рар выказаў меркаваньне, што кіраўніка Беларусі “калі не напрыканцы гэтага, то ў пачатку наступнага года запросяць у Брусэль на кансультацыі”.


Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG